aa
Адерихо Владимир Петрович
1926
Место рождения
Белорусская ССР Минская область, Слуцкий район, д.Беличи
Артиллерийские войска
Звание
РядовойРядовой
Адерихо Владимир Петрович
Ордена
и медали
  • Орден Славы III-й степени
    Орден Славы III-й степени
  • Орден Отечественной войны I-й степени
    Орден Отечественной войны I-й степени
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Александр Сергеевич Сытько
Школа
Государственное учреждение образования "Средняя школа №13 г.Слуцка"
Отряд
"Забота"
Служба ў арміі пачалася ў 1944 годзе, калі савецкія войскі вызвалялі Беларусь ад фашысцкіх акупантаў. Курс маладога байца ў той час быў зведзены да мінімума і праз некалькі месяцаў герой гэтага аповеду з горада Кірава быў накіраваны на фронт - сувязіст артылерыйскіх войскаў другога Прыбалтыйскага фронту. Уладзімір Адзярыха удзельнічаў у баях за вызваленне многіх гарадоў, у тым ліку Брэста. Асабліва нялёгка прыйшлося ў Рызе... Сувязісты, як вядома, адным з першых перасякалі тэрыторыю, занятую ворагам. У той раз Уладзімір і яго таварышы атрымалі загад пераправіцца праз Заходнюю Дзвіну і ўжо з другога берага ракі наладзіць сувязь. Рака імклівая, шырокая, катушка з кабелем, аўтамат у руцэ над вадой і бесперапынныя абстрэлы афіцэраў. Крыху дапамагалі пераадольваць супраціўленне напорыстых хваляў невялікія вязанкі з чароту, але усё роўна плысці Валодзю было вельмі цяжка. Пранізлівы боль апёк руку юнака, куля прайшла праз далонь. Але ён даплыў і прымаў удзел у захопе варожага аэрадрома. Так сувязіст Адзярыха атрымаў сваё першае раненне. Але ў шпіталь не лёг, працягваў ваяваць і .... вучыцца. У перапынках паміж баямі ён і яшчэ некалькі байцоў праходзілі спецыяльныя курсы навучання ў ваенных выкладчыкаў. Уладзімір лічыўся салдатам - курсантам і вельмі хацеў стаць афіцэрам. Яго мара абавязкова спраўдзілася, калі б... Аднойчы ноччу на батарэю, дзе знаходзіўся Адзярыха, раптоўна напалі фашысты. На Валодзю кінуўся высокі мужны немец, іх паядынак быў няроўным, жорсткім і адчайным, але нашаму сувязісту ўдалося перамагчы ворага. Баі ва Усходняй Прусіі, пад Кёнігсбергам, Гамбургам. Менавіта пад Гамбургам Уладзімір быў паранены ў другі раз і вельмі цяжка, з кантузіяй. Непрытомнага, яго падабралі нашы лётчыкі, даставілі ў рыжскі шпіталь... Родныя Валодзі ў Белічах атрымалі вестку аб яго смерці. Але не паверылі, жылі з надзеяй на вяртанне юнака. Хто ведае, магчыма гэта вера блізкіх людзей і дапамагла яму выжыць