Гуляй Владимир Георгиевич
1926 - 2006
Место рождения
д. Великое Село Свислочского района Гродненской области
Похоронен
д. Свентица Свислочского района Гродненской области
Звание
Рядовой
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Арсений Ильич Гудченко
Школа
ГУО "Вердомичская средняя школа"
Отряд
Рука помощи
Нарадзіўся Гуляй Уладзімір Георгіевіч у 1926 годзе ў весцы Вялікае Сяло. У авеяным смуткам 41-м Уладзіміру Георгіевічу было ўсяго пятнаццаць. Уладзіміру ўручылі павестку на фронт у 44-м. Яго і такіх жа, як ен сам, юнакоў прывезлі ў Мінск. Навучылі на сувязістаў. Хутка ен папаў у Жытомір, дзе яго адправілі ў артылерыйскі полк. Тут ен прайшоў школу разведчыка. А наперадзе яго чакаў фронт. Ен становіцца салдатам 2-га і 3-га Украінскага франтоў. Дарожны пыл, стогны раненых, голад, пагібель аднапалчан суправаджалі воінаў на іх нялегкім шляху. Успамілася гэта Уладзіміру Георгіевічу, як прагледжаны кінафільм, і не верыў, што сам быў галоўным героем.
Не толькі за сваю краіну змагаўся наш герой. Яму прыйшлося вызваляць Будапешт, Вену. За ўзяцце Вены атрымаў свой першы медаль. Далей франтавы шлях Уладзіміра ляжаў праз Альпы. За праяўленую мужнасць узнагароджаны медалем “За адвагу”.
Доўгачаканую Перамогу Уладзімір сустрэў у Аўстрыі. Але франтавое жыцце на гэтым не закончылася. Яшчэ 5 гадоў ен хадзіў па Еўропе. Працягваў службу ў Чэхаславакіі. Затым былі Венгрыя, Румынія. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся на сваю маленькую радзіму – у Вялікае Сяло. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-ой ступені.
А жыцце не стаяла на месцы. Праз год пасля арміі ажаніўся. На ўсю веску славіўся як выдатны столяр. З-пад умелых рук столяра выходзілі драўляны посуд, кадкі, маслабойкі, ваконныя рамы, дзверы. Легка мог змайстраваць і печ.
Не зламала дух ветэрана вайна. Вяселы, жыццярадасны, ен умеў і падбадзерыць, і падтрымаць любога ў горы.