Коник Евгений Степанович
03.10.1922 - 19.11.2014
Место рождения
Белорусская ССР, Белостокская обл., Крынковский р-н (сейчас Берестовицкий) д. Эйминовцы
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Полина Евгеньевна Шаповалова
Школа
Большеберестовицкая средняя школа имени С.О.Притыцкого
Отряд
Берестовицкие искатели
Яўгеній Сцяпанавіч родам з вёскі Эймінаўцы. Пасля вызвалення Бераставіччыны летам 1944-га яму споўнілася амаль 22 гады, тады і быў прызваны ў армію, трапіў на вучэбныя зборы ў Мінск, потым на фронт. Ваяваў ва Усходняй Прусіі. Мінамётныя часці іх 3-яй Гвардзейскай дывізіі тут ўступілі ў жорсткія баі. Рыхтаваўся рашучы ўдар. Палітработнікі гаварылі салдатам, што гэта ўжо, мабыць, апошні. Усё з нецярпеннем чакалі перамогу, але да яе яшчэ заставалася нямала часу.
Давялося прымаць удзел у баях за Кёнінгсберг. За ўзяцце гэтага горада ёсць медаль. Пасля былі Латвія, цяжкіе баі каля Клайпеды ў Літве. Праз вялікія ваенныя цяжкасці і выпрабаванні давялося прайсці ветэрану.
Пасля перамогі над Германіяй лёс закінуў на ўсход. Спачатку под Смаленск. Пабываў у Манголіі, Манчжурыі, затым трапіў ў Паўночную Карэю, у Пхеньян. Дэмабілізаваўся толькі ў 1948 годзе. Дарога дамоў атрымалася вельмі доўгай...