Лазарович (Попова) Анна Львовна
12.07.1923 - 16.03.2015
Место рождения
нет данных
Звание
Ефрейтор
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО "Большеберестовицкая средняя школа имени С.О.Притыцкого"
Отряд
Берестовицкие искатели
У красавіку 1942-га па закліку камсамола ўслед за сваімі братамі пайшла на фронт і я. Нас, дзяўчат, тэрмінова адправілі на вучобу. Мы вывучалі тыпы нямецкіх самалётаў, іх тактыка-тэхнічныя даныя, вучыліся распазнаваць іх па гулу матораў, асвойвалі радыёстанцыю, рыхтаваліся да нялёгкага франтавога жыцця. Нашы назіральныя пасты былі размешчаны на Мамаевым кургане. І дзяўчатам нярэдка прыходзілася адбіваць атакі гітлераўцаў. Тут мы не только выяўлялі курс самалётаў, нашы дзяўчаты перадавалі напрамак руху танкаў, размяшчэнне агнявых кропак, кулямётных гнёздаў.
Ніколі не забуду, як мы атрымалі загад тэрмінова пераправіцца праз Волгу. Перапраўляліся глыбокай ноччу, а было светла, як днём. Фашысты ні на мінуту не спынялі агню. Гарэлі дамы, заводы, фабрыкі нават Волга ад разліта нафты. Здавалася, што гарэлі зямля і неба.
Перад нашым батальёнам бала задача-у найкарацейшы тэрмін выкапаць катлаван для падземнага завода па выпуску артылерыйскіх снарадаў.




