aa
Болонников Василий Тимофеевич
1930
Место рождения
Гомельский район, д.Лопатино
Болонников Василий Тимофеевич
Ордена
и медали
  • Орден Ленина
    Орден Ленина
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Дарья Андреевна Чечель
Школа
ГУО "Лопатинская средняя школа"
Отряд
Искра
Калі пачалася вайна, Васілю Цімафеевічу было ўсяго 11 гадоў. Два з паловай гады вёска Лапаціна знаходзілася пад немцам. І толькі ў 1943 годзе фашысцкія войскі сталі адступаць і пры адыходзе запалілі вёску. Сям’я Балонікавых з пяццю дзецьмі пабегла ў суседнюю вёску Яроміна, але там не знайшлося ім месца, і двое сутак яны вымушаны былі прасядзець у балоце. Фашысты акружылі балота і загадалі людзям выходзіць. Хто адмовіўся выйсці дабравольна, тых расстралялі. Астатніх пагналі ў вёску Івольск, дзе пратрымалі два тыдні. Голад не даваў спакою, не хапала цёплай адзежы, малыя Валодзя і Марыя хварэлі, увесь час плакалі. Паўсюль былі нямецкія канваіры. Хутка ўсіх пагналі ў лагер каля Рэчыцы. Там пачалась “сарціроўка” сямей. Сям’ю Балонікавых выбралі як “моцную”, нягледзячы на малых дзяцей. “Выбраных” пагрузілі ў эшэлоны і адправілі ў горад Дрэздэн, размеркавальны пункт. Нельга перадаць тыя пачуцці, пакуты, якія пераносілі палонныя мірныя жыхары ў дарозе.