aa
Грушевский Лев Евгеньевич
05.09.1924 - 14.11.1988
Место рождения
деревня Большие Жуховичи
Похоронен
деревня Большие Жуховичи
Звание
РядовойРядовой
Грушевский Лев Евгеньевич
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Александр Иванович Дратковский
Школа
ГУО "Жуховичская средняя школа"
Отряд
"Патриот"
Леў Яўгенавіч Грушэўскі нарадзіўся пятага верасня 1924-га года ў вёсцы Вялікія Жухавічы. Бацька, Грушэўскі Яўген Уладзіміравіч, працаваў настаўнікам пачатковых класаў мясцовай школы. Маці, Грушэўская Вера Сямёнаўна, усё жыццё была хатняй гаспадыняй. Леў Яўгенавіч, закончыўшы школу, стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры. У 1944-м годзе ён разам з іншымі вяскоўцамі быў прызваны ў Чырвоную Армію. Леў Яўгенавіч ваяваў на тэрыторыі Балгарыі, вызваляў краіну ад фашызму. У адным з баёў атрымаў кантузію. Вярнуўшыся дамоў, з 1946-га года працаваў настаўнікам Мядзвядскай пачатковай школы. Малады настаўнік вучыўся на завочным аддзяленні Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, пасля заканчэння якога стаў студэнтам гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. 3 канца 1950-х гадоў Леў Яўгенавіч працаваў настаўнікам гісторыі Жухавіцкай школы, на працягу многіх гадоў выконваў абавязкі дырэктара вячэрняй школы. Адной з галоўных спраў свайго жыцця ён лічыў краязнаўчую работу. Леў Яўгенавіч наладзіў і вёў актыўную перапіску са сваякамі тых салдат і афіцэраў, якія загінулі ў час баёў за вёску Жухавічы і былі захаронены ў брацкай магіле. Маці, жонкі, дзеці, родныя і блізкія загінуўшых воінаў кожны год прыязджалі ў нашу вёску на магілу дарагіх людзей. На той час у вёсцы не існавала гасцініц, і Леў Яўгенавіч прымаў гэтых людзей дома, даваў ім начлег. А яшчэ Леў Яўгенавіч вельмі любіў падарожнічаць. Ён вазіў сваіх вучняў на экскурсіі, знаходзіўся ў дарозе некалькі дзён, паказваў усё тое, што лічыў вартым увагі. Настаўнік лічыў важнай справай вывучэнне спадчыны свайго роднага краю. У апошнія гады жыцця Леў Яўгенавіч цяжка хварэў. Давалі аб сабе знаць франгавыя справы, патрэбна было сур’ёзнае лячэнне. 14-га лістапада 1988-га года ён пайшоў з жыцця ў шпіталі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах.