Тякало Василий Михайлович
19.10.1925 - 01.10.2017
Место рождения
нет данных
Похоронен
г.п.Большая Берестовица
Пехотные войска
Звание
РядовойОрдена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО "Большеберестовицкая средняя школа имени С.О.Притыцкого"
Отряд
Берестовицкие искатели
Я быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1944 годзе пасля вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваяваў ва Усходняй Прусіі ў складзе 3-га Беларускага фронту. Граніцы рэйха былі вельмі ўмацаваны глыбока эшаланіраванай лініяй абароны. І вось у такіх цяжкіх умовах гвардзейцы нашага пятага корпуса настойліва рухаліся наперад па нямецкай зямлі. У канцы красавіка 1945 года пасля ранення прымаў удзел у штурме Берліна. А да гэтага фарсіраваў Одэр. Наш батальён высадзіўся на варожым беразе першым.
Нашы салдаты мужна змагаліся з ворагам, але і ў гэтай страшнай вайне яны не страцілі чалавечнасці, не ачарсцвелі. Памятаю: у сталіцы Германіі ў падвале мы ўбачылі нямецкіх дзяцей і жанчын. Яны выглядалі такімі змарнелымі і галоднымі, што на іх было балюча глядзець. Мы аддалі дзецям усе свае прадукты. З якой удзячнасцю глядзелі яны на нас! Дзень Перамогі сустрэў у гошпіталі. Цяжкая рана не азмрочыла вялікай радасці ад таго, што вайна скончылася.



