Гурин Иван Иванович
02.01.1925 - 10.02.2016
Место рождения
нет данных
Звание
Младший сержант
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Юлиана Юрьевна Красовская
Школа
Большеберестовицкая средняя школа имени С.О.Притыцкого
Отряд
Берестовицкие искатели
Іван Іванавіч Гурын ваяваў на 2-ім Беларускім фронце. Пешшу перамераў ўсю Польшчу. Помню, як сёння, першы свой бой. І самы страшны. Гэта было 11 студзеня 45-га. Прарыў на рацэ Нарва быў вельмі жорсткім. Як і баі за узяцце гарадоў і крэпасцяў Граудзенц, Данцыг, разгром Данцыгскай групіроўкі ворага і іншыя.. Але там я ўжо быў салдатам абстрэленым. А тады, марозным днём, на рацэ Нарва, мне, маладому салдату, здавалася, што уздыбіліся і гарэлі і лёд, і зямля, і неба. Дзве гадзіны з двухсот гарматны ствалоў вялася нашымі войскамі артпадрыхтоўка. Стралялі "кацюшы", білі па ворагу танкі. Немцы "агрызаліся" дальнабойнай артылерыяй. Мне, дзевятнаццацігадоваму хлопцу, здавалася, што ў такім пекле выжыць проста немагчыма, што кожны снарад можа трапіць у наш кулямётны разлік...
-Мы пастаянна наспупалі, я ўдзельнічаў ва ўсіх баях, якія вяла наша 142-я дывізія.