aa
Сасіновіч Міхаіл Іосіфавіч
1919
Место рождения
Дзешчанка
Похоронен
Дзешчанка
Сасіновіч Міхаіл Іосіфавіч
Ордена
и медали
  • Орден Славы III-й степени
    Орден Славы III-й степени
  • Орден Отечественной войны I-й степени
    Орден Отечественной войны I-й степени
  • Медаль «За взятие Берлина»
    Медаль «За взятие Берлина»
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО «Дещенская средняя школа Узденского района»
Отряд
Наследники Победы
Жыў ў вёсцы Дзешчанка звычайны сціплы чалавек, але біяграфія яго незвычайная: ветэран вайны, былы дырэктар школы, ветэран працы. Нарадзіўся Міхаіл Іосіфавіч у вёсцы Дзешчанка ў 1919 г. Спачатку вучыўся ў Азерскай, потым у Дзешчанскай школе. Пазней скончыў педагагічнае, а затым ваеннае вучылішча, і выйшаў адтуль у званні лейтэнанта. “Нас, маладых афіцэраў, адправілі на практыку ў Ваўкавыск у полк. Прыехалі мы туды позна і адразу леглі спать. А калі прачнуліся, то пачулі першыя выбухі гармат, першыя крокі вайны. Страшна не было, можа, таму што гэта былі толькі першыя дні і мы яшчэ не паспелі пабачыць жахі сапраўднай вайны. Наогул, усё адбывалася вельмі хутка і ў канцы чэрвеня немцы былі ўжо ў Мінску. Яны планавалі захапіць краіну за кароткі тэрмін, бо разумелі, што калі вайна зацягнецца, яны ніколі не атрымаюць перамогу.” Пачаў вайну Міхаіл Іосіфавіч на Беларусі, затым былі Усходняя Прусія, Польшча, а закончыў у Берліне. Перамогу Міхаіл Іосіфавіч сустрэў на рацэ Эльбе.