aa
Нямчонак Антон Трафімавіч
1923
Место рождения
Дзешчанка
Нямчонак Антон Трафімавіч
Ордена
и медали
  • Орден Отечественной войны I-й степени
    Орден Отечественной войны I-й степени
  • Медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.»
    Медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.»
  • Медаль Жукова
    Медаль Жукова
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО «Дещенская средняя школа Узденского района»
Отряд
Наследники Победы
“Добра памятаю пачатак вайны.Тады мне споўнілася 17 гадоў. Каля нашага двара раслі вялікія вербы. Тут размясцілася салдацкая кухня. Калі чырвонаармейцы прыйшлі на абед, немцы пачалі бамбіць усё навокал. У хуткім часе я быў прызваны ў армію. Спачатку трапіў ў вучэбку, дзе камандзірам быў Алесь Камароўскі з вёскі Ячанка. Служыў я сувязістам ў разведгрупе. Увесь час ваяваў я на 1 Беларускім фронце і дайшоў амаль да Берліна.У Польшчы, пад Варшавай, быў паранены ў плячо і некаторы час правёў у шпіталі. Перамогу я сустрэў у Польшчы, потым яшчэ паўтара года праслужыў у Германіі. Дадому вярнуўся ажно ў 1947 годзе. Цяжкае было жыццё, але з цягам часу пабудаваў хату, ажаніўся, пачаў працаваць у лясгасе і быў на гэтай працы я ажно 35 гадоў, да самай пенсіі.”