Коршак Аляксей Ігнатавіч
1920-1945

Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Нарадзіўся 22 лютага 1920 г. ў вёсцы Вуглы Капыльскага р-на. У Доктаравічах закончыў сямігодку, потым стаў вучнем Капыльскай СШ, зараз гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі, якую скончыў у 1938 г. У 1938-1941 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У час ВАВ жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію, дзе быў разведчыкам. Аляксей Коршак загінуў падчас баёў ва Усходняй Прусіі 27 лютага 1945 г. ад кулі варожага аўтамата. Яго вершы, што пісаў перад вайной і падчас яе былі выданы у 1963 г. у зборніку “Апаленыя пялесткі”. Яго імем названа адна з вуліц Капыля.
