Гинько Юзаф Людвикович
16.05.1928
Место рождения
Таустица
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО «Средняя школа №3г. Поставы»
Отряд
Исследователи
У школу ў 1941 г. я ўжо не пайшоў. 22 чэрвеня гітлераўская армія напала на СССР. Імклівае наступленне немцаў выклікала паніку сярод расіян і адступленне. Аднак некаторыя з салдатаў вырашылі не ўцякаць, здацца і працаваць у гаспадарках са згоды немцаў, дапамагаць у працы на зямлі. Калі расіяне крыху адумаліся і набралі ўпэўненасці, то пачалі арганізоўваць партызанскія атрады ў бліжэйшых лясах.Чуваць было, што былі скінуты з парашутам расійскія камандзіры, якія арганізавалі рух супраціўлення. У той час актыўнасць лясных людзей была вельмі вялікая, яны былі розных нацыянальнасцей і не заўсёды паміж сабой супрацоўнічалі.
Немцы вельмі хутка зарыентаваліся ў сітуацыі і пачалі лавіць і саджаць у канцлагеры падазроных асобаў. Мы знаходзіліся паміж молатам і кавадлам, бо самі мелі двух расіянаў у сваім маёнтку. Памятаю той момант, калі гэтыя маладыя людзі самі вырашылі пайсці, каб не нашкодзіць нам і сабе. З’елі апошні раз з намі, памаліліся, падзякавалі, развіталіся і пайшлі.