aa
Лютаревич Петр Иванович
1908 - 08.08.1990
Место рождения
д.Курганье, Смолевичский район
Похоронен
аг.Кленник,Смолевичский район
Лютаревич Петр Иванович
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Анастасия Петровна Марусева
Школа
ГУО "Верхменская средняя школа им.В.А.Тумара"
Отряд
"Патриоты"
У гады Вялікай Айчыннай вайны Пётр Іванавіч быў сувязным у атрадзе "Мсцівец" партызанскай брыгады "Разгром". Штодня, рызыкуючы жыццём, дастаўляў важную інфармацыю для партызан, даставаў соль і медыкаменты. Не раз даводзілася развітвацца з жыццём, але на дапамогу прыходзілі партызаны, як і ў той дзень, калі фашысты сагналі ў адзін будынак усіх жыхароў вёскі Кляннік, сярод якіх быў і Пётр Іванавіч са сваёй сям'ёй. Пасля вайны працаваў у МТС на малатарні, адначасова займаўся кавальскай справай, паставіў хату. Усё астатняе жыццё прайшло ў клопатах і руплівай працы. У 1990 годзе Пятра Іванавіча не стала, а ён і сёння для нас, яго нашчадкаў, застаецца ўзорам мужнасці, працавітасці, чалавечай годнасці. Перад яго светлай памяццю, веліччу жыццёвага подзвігу мы, нашчадкі, усведамляем і сваю адказнасць за мір і спакой на роднай зямлі.