Полуянов Фёдор Васильевич
10.09.1922 - 05.1982
Место рождения
Белорусская ССР, Полесская обл., Лельчицкий р-н, Данилевичи
Звание
Рядовой
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Даниил Денисович Борисенко
Школа
Государственное учреждение образования "Тонежская базовая школа"
Отряд
Патриот
Федар Васельевіч нарадзіўся 10.09.1922 года ў вёсцы Данілевічы Тураўскага раёна. Бацькі яго займаліся сельскай гаспадаркай. Ён скончыў 5 класаў сярэдняй школы. 22 мая 1944 года
(Без темы)
Палуянаў Федар Васельевіч нарадзіўся 10.09.1922 года ў вёсцы Данілевічы Тураўскага раёна (цяпер Лельчыцкага) Гомельскай вобласці. Бацькі яго займаліся сельскай гаспадаркай. Ён скончыў 5 класаў сярэдняй школы, так як ён быў старэйшым сынам у бацькоў, яму прыйшлося кінуць школу і дапамагаць бацькам па гаспадарцы.
22 мая 1944 года Палуянаў Фёдар Васільевіч, быў прызваны на ваенную службу і накіраваны ў 55 стралковы полк снайперам. Дзе праслужыў да снежня 1944 года. Снайперам ён быў пры вызваленні Польшы. Затым быў пераведзены ў 59 гвардзейскі стралковы полк старшым кулямётчыкам. Актыўна прынімаў удзел у вызваленні Заходніх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, біўся за вызваленне Чэхаславакіі. Асабліва вызначыўся пры вызваленні сталіцы Прагі, за гэта быў узнагароджаны медалём “За вызваленне Прагі” .
Палуянаў Федар Васельевіч нарадзіўся 10.09.1922 года ў вёсцы Данілевічы Тураўскага раёна (цяпер Лельчыцкага) Гомельскай вобласці.
Бацькі яго займаліся сельскай гаспадаркай, вырошчвалі жывёлу, абраблялі зямлю. Калі з’явіліся калгасы, “дабраахвотна -прымусова” ім прыйшлося ўступіць у калгас.
Ён скончыў 5 класаў сярэдняй школы, так як ён быў старэйшым сынам у бацькоў, яму прыйшлося кінуць школу і дапамагаць бацькам па гаспадарцы: даглядаць валоў, рыхтаваць сена на зіму жывёле. З малых гадоў ён быў прывучаны к плотніцкай справе. Бацька яго быў добрым плотнікам і сваё майстэрства перадаў майму прадзеду.
Жыццё шло сваім чарадом. Людзі займаліся сваёй справай, будавалі планы на будучыню. Але вайна зблытала ўсе планы людзей. Не абмінула яна і вёску, дзе жыў мой прадзед. Аднавяскоўцы спалі ціхім світальным сном, а ўжо на заходніх рубяжах краіны бушавала полымя вайны.
Толькі апоўдні, калі паведамілі з Турава людзі даведаліся, што пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яны адразу ж сабраліся на мітынг, на якім далі абяцанне , не пашкадаваць жыцця дзеля абароны сваёй Айчыны. На гэтым мітынгу была прынята рэзалюцыя, якая заклікала кожнага жыхара ўнесці свой пасільны ўклад у агульную справу, змагацца да тых пор, калі на нашай зямлі не застанецца ніводнага фашыста.
Дарослыя мужчыны адразу пачалі збірацца ў раённы ваенны камісарыят. А тым, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў было прынята рашэнне, перагнаць скот у глыб нашай Радзімы (Волгаград), каб жывёла не дасталася ворагу. Уліку тых, хто ратаваў дзяржаўную маёмасць ад фашысцкіх акупантаў быў і мой прадзед. Вярнуўся ён у родную вёску праз 6 месяцаў. Вёска ўжо была пад прыгнётам фашысцкіх акупантаў.
Людзі не змаглі вытрымаць фашысцкіх грабяжоў і здзекаў. На досвітку яны пакінулі вёску і зышлі ў лес. Пабудавалі сабе зямлянкі і курані, дзе і чакалі прыходу Чырвонай Арміі. Увесь гэты час яны дапамагалі партызанам у барацьбе супраць акупантаў: вазілі харчы, пяклі хлеб, давалі малако, мылі бялізну.
У студзені 1944 года ў час буйнай аперацыі Чырвонай Арміі вёска была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А 22 мая 1944 года мой прадзед, Палуянаў Фёдар Васільевіч, быў прызваны на ваенную службу і накіраваны ў 55 стралковы полк снайперам. Дзе праслужыў да снежня 1944 года. Снайперам ён быў пры вызваленні Польшы. Затым быў пераведзены ў 59 гвардзейскі стралковы полк старшым кулямётчыкам. Актыўна прынімаў удзел у вызваленні Заходніх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, біўся за вызваленне Чэхаславакіі. Асабліва вызначыўся пры вызваленні сталіцы Прагі, за гэта быў узнагароджаны медалём “За вызваленне Прагі” .
Далей дарогамі вайны папаў у Венгрыю. Там ён мужна змагаўся за вызваленне г.Будапешта, за што быў узнагароджаны медалём ”За взятие Будапешта”. Ён у ліку сваіх вайскоўцаў нечакана трапіў у падземны ход, які злучыў 2часткі горада Буда і Пешт. Па гэтым падзямеллі яны змаглі прайсці на другі бераг ракі і знянацку нанесці нечаканы ўдар па фашыстах.
Затым мой прадзед папаў у Аўстрыю, дзе прымаў удзел у вызваленні Вены сталіцы гэтай дзяржавы, за што быў узнагароджаны медалем ”За отвагу” і “За взятие Вены”. Гэта ўжо была практычна поўная перамога над фашысцкай Германіяй. На галоўнай плошчы Вены мой Фёдар Васільевіч танцаваў “ Венскі вальс” і радаваўся перамозе , але прагучаў прыказ - грузіцца ў вагоны і рушыць на вайну з імперыялістычнай Японіяй. І нашы войскі рушылі на Усход вызваляць Кітай.
На гэтай вайне было вельмі цяжка. Асабліва пры пераходзе праз горны хрыбет”Вялікі Хінган”, калі людзям прыходзілася ўсю зброю і тэхніку цягнуць на руках. Нясцерпна хацелася піць, не хапала вады. Салдатам выдавалі нейкія медыкаменты, для таго каб выдзялялася слюна і людзей не так мучыла смага.Але нашы салдаты вытрымалі і пераадолелі ўсе гэтыя пакуты. Яны змаглі сабрацца з апошнімі сіламі і нанесці “сакрушительный удар” па ворагу, тою зброяю, якую яны цягнулі на сваіх плячах праз гэтыя горы. За гэта мой прадзед быў узнагароджаны медалём “За победу над Японией”.
Мясцовыя жыхары, кітайцы, радаваліся прыходу Чырвонай Арміі, асабліва дзеці. Яны беглі за танкамі і крычалі: “Капітан Шанго”.Так яны дзякавалі салдатам, за той хлеб і цукар, якімі частавалі іх нашы воіны.У кожным горадзе і вёсцы вызваленыя кітайцы радаваліся пераможцам.
З маім прадзедам адбыўся пацешны выпадак у адным з вызваленых гарадоў. Ён са сваімі сябрамі ішоў і заўважыў на вуліцы горада рыкшу (бедны чалавек ,які на ручной павозцы возіць людзей), гэты бедалага на сваёй тачцы вёз тоўстага заможнага кітайца. Тады мой прадзед вырашыў пажартаваць. Ён пасадзіў беднага рыкшу ў павозку, а тоўстага кітайца заставіў запрэгціся і цягнуць павозку па ўсяму гораду. Усе: і дарослыя, і дзеці, з задавальненнем глядзелі на гэты ўчынак. Потым сталі крычаць услед нашым войскам: ”Капітан Шанго”.
Але не толькі вясёлыя выпадкі здараліся на гэтай вайне.У адным з баёў падраздзяленне майго прадзеда папала пад “перекрестный обстрел” ворага. Нашым салдатам прыйшлося замацавацца і прыняць няроўны бой з ворагам. Для таго, каб лепш весці агонь са свайго кулямета, майму прадзеду і яго сябру Андрэю прыйшлося заняць пазіцыю на вярху нейкай пабудовы. І адтуль яны пачалі “паліваць свінцом” ворага.У той жа час па іх быў адкрыты агонь з мінамётаў. Першая міна прасвістала і ўпала перад самым носам, другая рванула ззадзі, тады прадзед пракрычаў: ”Андрэй, лажыся!”. Калі ён ачнуўся, кулямёт быў разбіты, а яго сябар, апусціўшы галаву трымаўся за гашэткі. Прадзед дакрануўся да яго і крыкнуў: “Андрэй!”. Але той яму нічога не адказаў, галава адкінулася назад, горла ў Андрэя было перарэзана мінамётным асколкам.
Калі сцямнела і абстрэл сціх, прадзед забраў дакументы свайго сябра, перабінтаваў сваё параненае плячо і паўзком дабраўся да сваіх . Не адзін раз хадзіў ён у разведку, вызначаўся баявымі здольнасцямі, выконваў самыя рызыковыя заданні. За гэта атрымаў падзяку ад генералісімуса Савецкага Саюза тав.Сталіна. Вайна для яго скончылася 30 верасня 1946 года.
Мне цяжка пераацаніць той гераізм, які праявіў мой прадзед на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у Заходняй Еўропе і далёкім Кітаіі. Я знаю , што я магу ганарыцца сваім продкам, горда несці памяць праз усё жыццё, каб мне не было сорамна перад яго памяццю. Я павінен, і я буду перадаваць гэту памяць з пакалення ў пакаленне. Каб шанавалася ўнукамі і праўнукамі тое, што было дарагім для нашых дзядоў і прадзедаў.
Памяць вымушае быць пільнымі і сёння ў мірны час мацаваць абароназдольнасць сваёй краіны, быць годнымі сваіх продкаў і гатовымі ў любы час стаць на абарону родных рубяжоў. Іх, на жаль, няма, аднак відавочна іхняя прысутнасць у нашай памяці. Ад усведамлення такой прысутнасці становіцца цяплей на душы і лягчэй на сэрцы. І мы стараемся быць годнымі гэтай памяці.
Наша вечная памяць і ўдзячнасць тым, хто загінуў.
Наша вечная любоў, павага , пашана тым, каму пашчасціла выстаяць у той крывавай вайне.
Даниил Денисович Борисенко