Кулаков Антон Корнеевич
19.08.1914-02.05.2001
Место рождения
д. Калиновка Бобруйский р-он Могилевской обл.
Похоронен
д. Побоковичи Могилевской обл. Бобруйского р-на
Ордена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Дарья Сергеевна Ладутько
Школа
Государственное учреждение образования "Озеричинская базовая школа"
Отряд
Пошук
Мой прапрадзед Кулакоў Антон Карнеевіч быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ён нарадзіўся 19 жніўня 1914 года ва Украіне. Калі яму было 27 гадоў, пачалася вайна. Маладога Антона Карнеевіча прызвалі на Украіну, ў Сумскую вобласць, у Больш-Пісарэўскі раён. Узнагароджаны медалём “За адвагу”, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.” і ордэнам Айчыннай вайны I ступені. У адным з дакументаў ёсць запіс пра адзін з яго подзвігаў: Телефониста красноармейца Кулакова А. К. за то, что он в боях за город Березно за один день боя исправил 12 порывов телефонной линии под ружейно-пулемётным и артминогнём противника, чем обеспечил бесперебойную связь НП лив-на с батареями”.
Яго ўнучка, мая бабуля Чорыч Ірына Міхайлаўна, расказвала мне пра адзін выпадак ў яго жыцці, як мой прапрадзед, правёўшы ўсё дзяцінства і маладосць на Украіне, у пасляваенны час пачаў жыць на Беларусі і знайшоў тут сваё шчасце. Ехаўшы з вайны, ён сядзеў у кузаве машыны і глядзеў навокал. Раптам удалечыні мой прапрадзед убачыў невялікую вёску. Тая мясціна яму вельмі спадапалася. Прапрадзед папрасіў кіроўцу машыны, каб той прыпыніўся. Мой прапрадзед саскочыў і пайшоў да той вёскі. Як потым стала зразумела, гэта мясціна знаходзілася ў Магілёўскай вобласці, у Бабруйскім раёне, а тая вёска называлася Калінаўка. З таго часу ён пачаў там жыць, ажаніўся і разам з жонкай нарадзілі дзетак. Антон Карнеевіч ажаніў сына, выдаў замуж дачку, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў. Усё жыццё пасля вайны прапрацаваў у МУС Магілёўскай вобласці. А потым, у 2001 годзе, памёр ва ўзросце 87 гадоў.
Мне здаецца, што нездарма, вызваліўшы сваю Радзіму, яго маладая душа падказала яму ў той момант, што ў тым мястэчку яго чакае новае, а самае галоўнае – шчаслівае жыццё.