aa
Суржин Александр Федорович
1923 - 1998
Место рождения
д. Якцовщина, Ляховичский район
Похоронен
д. Гуличи, Ляховичский район
Звание
РядовойРядовой
Суржин Александр Федорович
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Полина Сергеевна Кендыш
Школа
ГУО "Жеребковичская средняя школа имени М.Г.Минкевича Ляховичского района"
Отряд
"Поисковичок"
Калі гаварыць пра Яцкаўшчыну, як тут не ўспомніць пра майго прадзядулю Суржына Аляксандра Фёдаравіча. Я, як член факультатыўнага занятку “Мая Айчына”, даўно цікавілася лёсам землякоў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы сабралі вялікі альбом фотаздымкаў ветэранаў вайны –нашых землякоў. Сярод іх і мой прадзед Суржын Аляксандр. Я яго ніколі не бачыла, акрамя двух фотаздымкаў: у сямейным альбоме і на помніку на могілках. Але з расказаў маёй бабулі Аляксандры і іншых родзічаў уяўляю сабе гэтага мужнага чалавека, які прайшоў усю вайну і вярнуўся ў родную хату з перамогай. Калі фашысты напалі на Савецкі Саюз, прадзядулю споўнілася толькі сямнаццаць. Узрост непрызыўны. І толькі ў ліпені 1944 года, пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна ад фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Фёдаравіч апынуўся ў дзеючай арміі. Ён быў звычайным радавым, якіх было мільёны. Не хаваўся за спіны іншых, не прымацаваўся ў гаспадарчым абозе.