Заровский Максим Самуилович
10.01.1914
Место рождения
нет данных
Артиллерийские войска
Звание
ЛейтенантОрдена
и медали
Воспоминания
и истории из жизни
Помнит
Школа
ГУО "Большеберестовицкая средняя школа имени С.О.Притыцкого"
Отряд
Берестовицкие искатели
- Я ваяваў на Карэльскім фронце. Нашым праціўнікам былі фіны. Разгром фашыстаў пад Сталінградам быў сапраўдным ледзяным душам, які даволі добра ацвярозіў іх. І ўсё ж гэта быў даволі моцны і небяспечны вораг. Не забуду баёў пры фарсіраванні ракі Свір і вызваленні горада Вазнясенне, які знаходзіцца каля самага Анежскага возера. Зацятыя, кровапралітныя былі баі, шмат маіх таварышаў палягло на зямлі Запаляр’я. Перад нашай батарэяй стаяла задача: падавіць агнявыя кропкі праціўніка, забяспечыць паспяховае наступленне стралковага полка. Разграміць пазіцыі мінамётных і артылерыйскіх разлікаў нам удалось, а вось прымусіць замаўчаць доты мы не маглі ніяк. Тады мы пайшлі на разыкоўны крок - выкацілі свае гарматы на прамую наводку. І гэта сябе апраўдала. Вядома, не без страт, але мы заставілі непрыяцеля замаўчаць… За гэты бой нашы артылерысты атрымалі падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталіна.



